Багушэвіцкі камень з рыбкамі
Багушэвіцкі камень з рыбкамі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, паблізу ад вёскі Багушэвічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць |
Багушэвіцкі камень з рыбкамі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца паблізу вёскі Багушэвічы (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), за 0,5 км на захад ад хутара Пацэвічаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Валун ружовага граніту памерамі 1,95 х 1,5 м і вышынёй 1,3 м.
Мясцовыя жыхары называюць яго «камень з рыбкамі», бо на бакавой паверхні валуна бачна ўключэнне (ксеналіт) іншай пароды — шэрага гнейсу, у форме эліпса (0,85 х 0,25 м). Гнейс часткова разбурыўся і ўтварылася паглыбленне. У верхняй частцы валуна выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, прыродныя абрысы ўключэнняў дапрацаваны чалавекам, каб болей нагадваць рыб.
Паданне
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання, выяву рыбак стварылі французы ў 19 ст. каб пазначыць месца захавання скарбу. Быццам, большая з «рыбак» (эліпсаў) паказвае кірунак скарбу і адлегласць да скарбу, а меншая — глыбіню, на якой ён закапаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29-30.